Александро́ў. Сустракаецца таксама варыянт Алякса́ндраў (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 49 км на захад ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на захад мяжуе з лесам, цячэ р. Друць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Семукачы і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя Пад уладай Расійскай імперыі У 1897 годзе ў Расійскай імперыі, хутар Аляксандрава ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні. РСФСР.
У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Вялікабялевіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «І Мая», мелася кузня.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У час акупацыі ў вёсцы дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. З 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў ВендаражскімРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., з 4 чэрвеня 1965 года зноў у СемукацкімРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105). сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Бялевічы» (цэнтр — в. Бялевічы). Працавалі фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі.
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, ад якой на поўнач адыходзіць кароткая просталінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночна-ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 2 двары, 14 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 17 двароў, 128 жыхароў. 1926 — 43 двары, 198 жыхароў. 1990 — 52 гаспадаркі, 145 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 28 гаспадарак, 42 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Семукацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна