Бе́скаўка. Сустракаецца таксама варыянт Бяско́ўка (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчана на рацэ Кляпацінцы (прыток р. Волчас). Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Геаграфія За 32 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 64 км ад Магілёва, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Рэльеф раўніны, на захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя суязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя У 1811 г. вёска, 12 двароў, 36 жыхароў мужчынскага полу, у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1897 г. 8 двароў, 41 жыхар, у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1909 г. 16 двароў, 34 жыхары.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У студзені 1925 г. у вёску пераведзена школа з вёскі Лыкінка, у ёй было 36 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны колас», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 274 га ворыва, працавала кузня па рамонту сельгасінвентару.

У Вялікую Айчынную вайну ад 13 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Галерэя

Насельніцтва 2012-2013 гады — 12 жыхароў 2014 год — 11 жыхароў 2015 год — 8 жыхароў 2016 год — 6 жыхароў

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна