Ба́нькаўшчына (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.
Гісторыя Гарадзішча ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.) згадваецца ў 1634 г. Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі на мысе правага берага р. Чорнай, ва ўрочышчы Гарадок. З’яўлялася гарадзішчам-сховішчам. Пляцоўка авальная, памерам 28 на 20 м, мае па краі абарончы вал, а таксама тры валы з поўдня і ўсходу, якія падковай ахопліваюць гарадзішча. Адкрыў у 1960-я гады Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1978 годзе М. А. Ткачоў. Культурны пласт не выяўлены. Раскопкі не праводзіліся.
У 1747 годзе вёска, 6 двароў. Згадваецца ў 1766 годзе як вёска ў складзе фальварка Кісловічы ў Мсціслаўскім ваяводствеНГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 41, арк. 1096. У 1834 годзе 9 двароў, 42 жыхары, у Мсціслаўскім павеце. У 1897 годзе 19 двароў, 138 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 25 двароў, 161 жыхар.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лютненскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Капачоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна