Лю́тня (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 99 км ад Магілёва, каля левага берага ракі Віхра.

Гісторыя У 1834 годзе сяльцо Рагайлаўшчына, 1 двор, 2 жыхары, у Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні, уласнасць памешчыка Хіжынскага, які меў 142 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе 1 двор, 3 жыхары, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета. У 1909 годзе 1 двор, 7 жыхароў. У пачатку ХХ стагоддзя фальваркі Лютня і Бобрыкі аб'ядналіся ў адну вёску ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1919 годзе адкрыта працоўная школа першай ступені. У 1924 годзе арганізаваны саўгасы Рагайлаўшчына і Бобрыкі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні гародніны і садавіны. У 1935 годзе на базе гэтых саўгасаў створаны конны завод №120. У 1935 годзе адкрыты дзіцячыя яслі. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 29 мая 1978 года да 20 лістапада 2013 года Лютня была цэнтрам Лютненскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., у 2013 у сувязі з яго скасаваннем увайшла ў склад Капачоўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва 1999 год — 514 жыхароў у 202 дварах.

Эканоміка

Цэнтр коннага завода №120.

На сёння актыўна развіваецца пчалярстваМогилёвские ведомости, 18 сентября, 2018, номер 71 (4110).

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капачоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна