Курма́нава (, ) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета.

Назва На думку В. Жучкевіча і Л. Лыча, назва вёскі Курманава вытворная ад прозвішча Курман цюркскага паходжанняВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 191.Л. М. Лыч. Назвы зямлі беларускай. Мінск, 1994. С. 38..

Геаграфія Каля аграгарадка ў даліне ракі Рамясцвянка — вадасховішча Курманава.

Гісторыя У 1924—1959 гадах цэнтр Курманаўскага сельсавета. Да 2013 года Курманава ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсавета (у 2007—2013 гадах — яго цэнтр)Решение Могилевского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Іншае М. Бірыла беларускае прозвішча Курман супастаўляе са словам курман — украінскае «вяроўка», кіргізскае «ахвяра», і з казахскім уласным іменем КурманМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 234..

Сярод наваградскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згаданы баярын на імя "Курманъ."Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 66. Ля Наваградка (Раготна) у ХІХ ст. фіксавалася прозвішча Курман.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-YW3P-9?i=499&cat=1054941

З іншага боку, было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Kur-manasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 104.. Ёсць літоўскае прозвішча KurmanavičiusLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 1134..

Крыніцы

Літаратура — С. 50.

Спасылкі

Катэгорыя:Падсолтаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна