Рэмества (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета.

Да 2011 года пад назвай Рэместава. Сустракаўся таксама варыянт Раме́става. Яшчэ адна ранейшая форма — Рэмістава.

Назва Ад назвы ракі Рэмества (варыянты Рамяствянка, Раміствянка, РэміставаП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 119.). Вытворныя варыянты тыпу «Рамяствянка» (рус. Ремествянка) паказваюць на пярвейшую назоўную аснову Рэмест(а)в-.

Назва параўноўваецца з прускім тапонімам Ramestow (Ramesto, Ramstho), у якім вылучаецца корань Ram- (ад балцкага *ramas «спакойны») і пашыральнік -st-G. Gerullis. Die altpreußischen Ortsnamen. Berlin / Leipzig, 1922. C. 138. (вядомы таксама ў балцкай гідраніміі на ўсходзе: рэкі Нераста на Павоччы, Абеста на ПадзесенніВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 175, 210.).

Апроч элементаў Ram-, -st-, у назве вылучаецца канцавы элемент, блізкі літоўскаму гідранімічнаму пашыральніку -uva, латышскаму -avaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 167, 204., як у балцкіх гідронімах Масква́, Смядва́, Пратва́ на Верхнім Павоччы. Ён шырока ўжываецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнніP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 376—389..

Прысутнасць двух пашыральнікаў у адной воднай назве рэдка, але сустракаецца. Той жа пашыральнік -st- разам з яшчэ адным пашыральнікам -rn- у назве падзвінскага возера Абстэрна (Ab-, -st-, -rn-). Для яго вядомая і карацейшая назва Обста (< *Ab-ist-a), што перагукаецца з назвай суседняга возера Набіста (< *N(e)-ab-ist-a).

Фанетычна аформлены як -eiv- той жа, што і ў назве Рэмества, пашыральнік -v-P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 389. таксама ў гідроніме РублейваВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 168, 205. (адзін з апошніх прытокаў СажаП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 138., паблізу яго вусця, насупраць Лоева). У ім корань Rub- / Raub- (як у назве ракі Рубіж цераз Дняпро недалёка ад РублейвыП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 41., у літоўскім гідроніме Raub-ed-aA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 274.) пашыраны двума пашыральнікамі: -l- (як у гідронімах Зецела, Скідзела) і -eiv- (як у назве дзесенскай ракі *Сігейва > СігайвінаП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 208.).

Назва Рэмества значыла «Спакойная (рака)».

На Рэместве адзначаецца гідранімічны комплекс з трох рэчак-прытокаў з найімаверней перакладнымі назвамі Каменка, Глінка, Пясочня (ад назваў яе прытокаў і тапонімы Каменка, Глінне, Пясочня), якія даўней, магчыма, мелі балцкае моўнае афармлене (як Стабна, Молінка, Жыздра).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ракшынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Рэместава