Міко́ла Вяршы́нін або Мікалай Вяршынін () — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, упаўнаважаны БНР у справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславакіі, а пасля консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Чэхаславакіі. ПрафесарЖук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 1993..
Біяграфія Нарадзіўся ў 1866 годзе ў сяле Прамухіна (паводле іншых звестак Каравайцава) Цвярской губерні. У пачатку 1880-х гадоў сям’я пераехала на Беларусь. У адным з лістоў Вяршынін упамінаў, што яго бацька меў маёнтак на пінскім Палессі. Пры гэтым паводле Адольфа Клімовіча, Мікола Вяршынін нібыта паходзіў з Наваградчыны, пра якую любіў гаварыць.
За палітычную дзейнасць у час Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў высланы ў Сібір, адкуль здолеў збегчы за граніцу, асеў у Аўстра-Венгрыі.
З канца 1908 года ў Празе. Працаваў настаўнікам рускай і польскай мовы ў адной з пражскіх школ. Перад Першай сусветнай вайной быў сакратаром і бібліятэкарам у пражскім таварыстве імя Льва Талстога.
9 чэрвеня 1919 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўпаўнаважыла Міколу Вяршыніна быць прадстаўніком БНР у справах ваеннапалонных. 1 лютага 1920 года Антон Луцкевіч як старшыня Рады міністраў прызначыў Вяршыніна прадстаўніком урада БНР (консулам) у Празе. Прадстаўніцтва месцілася ў кватэры Вяршыніных па адрасе Wenzigova 4.
У 1921 годзе Мікалай Вяршынін, як консул БНР, дамогся ад чэхаславацкага ўраду больш за 100 стыпендый для студэнтаў-беларусаўКіпель В. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. (Беларусіка—Albaruthenica; Кн. 6).У 1922—1926 годзе ў Празе вучылася каля 350 беларусаў, у асноўным з Польшчы і краін Прыбалтыкі, яны стварылі некалькі студэнцкіх арганізацый і арганізацыю моладзі «Беларускі Сокал» (Гл.: Кіпель В. …). Удзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі, з 1925 года старшыня Беларускай грамады ў Празе. У 1928 годзе ў Празе заснаваў і кіраваў Беларускім загранічным архівамЮрэвіч Л. Гісторыя заснавання Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў дакумэнтах і паведаіленнях // Запісы БІНіМ № 29/2004.. Друкаваўся ў замежных газетах і часопісах. Падрыхтаваў да друку беларускамоўныя працы «Беларусы ў славянскай сям’і» і «Апісанне Налібоцкай пушчы».
Хварэў на катар кішак. Памёр 6 траўня 1934 года ў Празе. Пахаваны 9 траўня на Ольшанскіх могілках Прагі.
Сям’я Быў жанаты з чэшкай Атыліяй Галавачавай (Otýlie Hlaváčová, 1873—1959), якая разам з ім дапамагала новапрыбылым беларускім студэнтам.
Меў дачку Вольгу (1911—1952), якая ў 1942 годзе ўзяла шлюб з інжынерам Аляксандрам Калошам (1905—1985). У 1948 годзе Аляксандр Калоша арыштаваны і 20 студзеня 1949 года перададзены Чэхаславакіяй у СССР, дзе асуджаны. Пасля адбыцця лагераў Калоша вярнуўся ў Прагу, але да гэтага часу Вольга скончыла жыццё самагубствам, іх дзве дачкі выхоўваліся ў кагосьці з беларускіх эмігрантаўГеніюш Л. Споведзь. — Мн., 1993..
Літаратура Календарыюм // «Czasopis» № 05/2004 Геніюш Л. Споведзь. Мн., 1993. Кіпель В. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. (Беларусіка—Albaruthenica; Кн. 6).
Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 1993. Юрэвіч Л. Гісторыя заснавання Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў дакумэнтах і паведамленнях // Запісы БІНіМ № 29/2004.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Палітыкі Беларускай Народнай Рэспублікі