Князе́ўка (, ) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяседавіцкага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 23 кіламетры на паўднёвы захад ад Хоцімска, за 19 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Журбін на лініі Клімавічы—Сураж. Рэльеф раўнінны, на поўдні і паўднёвым захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Батаева—Хоцімск.
Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы (адрэзак шашы), арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Пасёлак быў арганізаваны ў 1897 годзе ва ўрочышчы Пажар, у Былінкавіцкай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні.
З 1919 года вёска ўваходзіла ў Клімавіцкі павет Гомельскай губерні РСФСР. З 20 жніўня 1924 года — у складзе Хоцімскага раёна. З 9 чэрвеня 1927 года да ліпеня 1930 года — у Магілёўскай акрузе БССР. 8 ліпеня 1931 года вёска была перададзена ў Касцюковіцкі раён, але 12 лютага 1935 года вернута ў Хоцімскі раён. З 20 лютага 1938 года — у складзе Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну, з чэрвеня 1941 года да 26 верасня 1943 года, вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1942 годзе гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны яна была адбудавана.
З 17 красавіка 1962 года да 30 ліпеня 1966 года вёска знаходзілася ў складзе Касцюковіцкага раёна. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Прагрэс» (цэнтр — вёска Батаева).
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Батаеўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20.09.2013 N 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва 20 стагоддзе: 1940 год — 84 жыхары, 21 двор; 1986 год — 46 жыхароў, 19 гаспадарак. 21 стагоддзе: 2007 год — 15 жыхароў, 10 гаспадарак.
Вядомыя асобы П. Р. Ткачоў — ураджэнец вёскі, актыўны ўдзельнік умацавання Савецкай улады ў заходніх раёнах Беларусі. Будучы старшынёй Маларыцкага райвыканкама, быў забіты бандытамі 20 лютага 1947 года.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бяседавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хоцімскага раёна