Чарня́ўка (, ) — вёска ў Беларусі, у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавета.
Да 5 снежня 2011 года вёска ўваходзіла ў склад Чарняўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 .
Знаходзіцца за 24 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Хоцімск, за 177 км ад Магілёва, на рацэ Еленка.
У 1852—1862 гадах у вёсцы дзейнічала цукровая мануфактура.
Насельніцтва 2003 год — 215 жыхароў у 100 дварах.
Ваядомыя ўраджэнцы і жыхары Якаў Ягоравіч Сусько (1917—2002) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, дыпламат, Герой Савецкага Саюза.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура — С. 242.
Спасылкі
Катэгорыя:Бярозкаўскі сельсавет (Хоцімскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Хоцімскага раёна