Усу́шак (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайнілаўскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца не пазней за 1633 год (калі Леў Сапега быў магілёўскім старастам) як сяло ў складзе Гарбавіцкага войтаўства Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 78, с. 107.

У 1865 годзе ў складзе Кутнянскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.

У 1924—1960 гадах цэнтр Усушкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.. Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Гарбавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 23 снежня 2009 года — у склад Антонаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Вядомыя асобы Васіль Сцяпанавіч Казакоў (1935—2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Фёдар Дзямідавіч Пыталеў (нар. 1938) — беларускі кампазітар, педагог. Міхаіл Іосіфавіч Эрдман (1886—?) — беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вайнілаўскі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна