Гла́дкава. Сустракаецца таксама варыянт Гладко́ў, м. (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбавіцкага сельсавета.
Пасля вайны і да 1954 года цэнтр Амхініцкага сельсавета. Да 16 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гарбавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., да 1964 года — у склад Благавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..
Гісторыя У 1667 годзе згадваецца як фальварак у складзе Магілёўскай эканоміі ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 42, с. 117.
Вядомыя асобы Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў (1932—1994) — беларускі скульптар. Мікалай Паўлавіч Хобатаў (нар. 1951) — беларускі пісьменнік. Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі — выкладчык Магілеўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарбавіцкі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна