Завязь — тэрмін марфалогіі раслін; ніжняя полая частка песціка двухполай ці жаночай кветкі. Завязь змяшчае надзейна абароненыя семязавязі. Пасля апладнення завязь ператвараецца ў плод, унутры якога знаходзіцца насенне, якое развіліся з семязавязяўАдсюль назва «пакрытанасенныя» у адрозненне ад голанасенных, у якіх насенне ляжыць на мегаспарафілах гола, гэта значыць непакрыта..
Завязь выконвае функцыю вільготнай камеры, якая засцерагае семязавязі ад высыхання, вагання тэмпературы і паглынання іх насякомыміАндреева И. И., Родман Л. С. Ботаника.— 2-е изд., перераб. и доп. — M.: КолосС, 2002. С.326. ISBN 5-9532-0015-3.
Завязь і рыльца песціка, якое служыць для ўлоўлівання пылка, злучаюцца слупком (калі ў кветцы некалькі песцікаў, іх верхнія звужаныя часткі называюць стылодыямі)Пры зрастанні песцікаў паміж сабой у вобласці завязі іх верхавіны могуць заставацца свабоднымі і таксама называюцца стылодыямі, у гэтым выпадку слупок утвараецца пры зліцці стылодыяў..
Завязь можа быць адна- ці шматгнездавой (у апошнім выпадку яна падзелена перагародкамі на гнёзды; часам гнёзды падзелены несапраўднымі перагародкамі).
Паводле тыпу размяшчэння ў кветцы завязі называюцца: Верхняя (свабодная) завязь — прымацоўваецца да кветаложа пад заваззю, не зрастаючыся ні з якімі часткамі кветкі (у гэтым выпадку кветку называюць падпесцікавай ці каляпесцікавай). Ніжняя завязь — знаходзіцца пад кветаложай, астатнія часткі кветкі над завяззю (у гэтым выпадку кветку называюць надпесцікавай). Паўніжняя завязь — зрастаецца з іншымі часткамі кветкі, гіпантыем ці кветаложам, да ніжняй палавіны завязі, а верхавіна яе застаецца свабоднай (у гэтым выпадку кветку называюць поўнадпесцікавай).
Літаратура Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 205. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
Катэгорыя:Кветка Катэгорыя:Насенне