Аляксей Шэін (, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія Скончыў школу з мастацкім ухілам (Гродна), філалагічны факультэт БДУ.

Навучаўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва), у Haggai Institute (Hawaii, USA).

Прайшоў праграму абмена для прафесіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША).

Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква).

З’яўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа».

Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту. У 2000—2004 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні МФ.

У 2005—2006 — прэсавы сакратар, затым — спіч-райтар кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. З’яўляўся ініцыятарам правядзення кампаніі «За свабоду сумлення» (падчас кампаніі было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за змены ў рэлігійнае заканадаўства). Быў сустаршынёй аргкамітэту «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі».

У 2015 годзе выйшаў яго дэбютны раман «Сем камянёў», які атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і прэмію .

Узнагароды 2014 год — пераможца літаратурнага конкурсу нон-фікшн літаратуры «Экслібрыс», які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Членам міжнароднага журы конкурсу была таксама Святлана Алексіевіч (лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года). 2015 год — прэмія «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ў намінацыі «Грамадскі лідар года», як вядучы курсаў «Моваведа». Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў. 2017 год — узнагароджаны дыпломам «Пяцёрка лепшых беларускіх аўтараў» (штогадовая ўзнагарода Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска). 2017 год — адзначаны Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі за лепшы літаратурны дэбют, за кнігу «Сем камянёў». Прэмія штогод уручаецца прадстаўнікамі Таварыства на «» — еўрапейскім кангрэсе навуковай фантастыкі, які ў 2017 годзе прайшоў у нямецкім Дортмундзе.

Бібліяграфія Сем камянёў / Аляксей Шэін. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2015. — 416 с. — ISBN 978-985-6983-53-8

Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі