Лаба́наўка (, ) — аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сормаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 14 км у напрамку на паўночны захад ад горада Чэрыкаў, за 82 км ад Магілёва — С. 80., каля аўтамабільнай дарогі .

Гісторыя Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ў складзе Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717. У 1924—1960 і 1965—1994 гадах цэнтр Лабанаўскага сельсавета, у 1960—1965 гадах вёска ў складзе Верамейскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..

Насельніцтва 1998 год — 366 жыхароў у 150 дварах.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Вядомыя асобы Ева Селівестраўна Белавусава (нар. 1925) — Герой Сацыялістычнай Працы. Ігар Мікалаевіч Кісель (нар. 1974) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Крыніцы

Літаратура — С. 80.

Спасылкі

Катэгорыя:Сормаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна