О́рдаць. Сустракаецца таксама варыянт Во́рдаць (, ) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 31 км у напрамку на ўсход ад горада Шклоў, за 57 км ад Магілёва, каля правага берага ракі Бася.
Гісторыя Згадваецца ў 1643 годзе як вёска Вордаць у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 213v..
У 1924—1957 і 1965—2012 гадах цэнтр Ардацкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. У 1957—1965 гадах вёска ўваходзіла ў склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Насельніцтва 1999 год — 617 чалавек 2000 год — 610 жыхароў, 234 двары 2010 год — 465 чалавек
Памятныя мясціны
Курган (ІХ–ХІІ стагоддзі), на левым беразе р. Бася, 1,1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Ардаць — . Курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі), 0,8 км на паўночны ўсход ад аграгарадка, на левым беразе р. Бася — . Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя выхадцы Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў (1952—2010) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2000—2009). Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (1941—1970) — беларускі паэт.
Крыніцы
Літаратура — С. 444.
Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Шклоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна