Акунёўка (, ) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на ўсход ад горада Шклоў, за 40 км ад Магілёва, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў, за 4 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі . Каля аграгарадка працякае рака Аўчоса.

Гісторыя У 1924—1925 гадах цэнтр Акунўскага сельсавета. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Сліжоўскага сельсавета, да 22 кастрычніка 1963 года — у склад Гарадзішчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 кастрычніка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046)., да 8 мая 1968 года — у склад Гарадзецкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)..

Насельніцтва 1995 год — 355 жыхароў, 177 двароў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ніна Мітрафанаўна Баранава, Герой Сацыялістычнай Працы

Крыніцы

Літаратура  — С. 217.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Шклоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна