Каме́нныя Ла́вы (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каменналаўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 15 км у напрамку на поўдзень ад горада Шклоў, за 21 км ад Магілёва, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Латва, за 2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі .
Гісторыя Згадваецца ў 1670 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 90, с. 5
Насельніцтва 1997 год — 162 жыхары, 75 двароў.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы Міхаіл Пахомавіч Дымкоў (нар. 1951) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі.
Крыніцы
Літаратура — С. 516.
Спасылкі
Катэгорыя:Каменналаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна