Залаты́ Рог () — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Хальчанскага сельсавета.

Геаграфія За 7 км на паўднёвы-захад ад Веткі, за 8 км ад Гомеля. На поўначы і на захадзе вёскі ёсць арашальныя каналы.

Па ўскрайку вёскі праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае.

Блізкасць аўтадарогі P30 забяспечвае хуткую і частую транспартную сувязь, а рэйсы на малыя адлегласці прыбытковыя для перавозчыкаў праз высокі попыт у жыхароў, якія ездзяць на працу, у школы і па пакупкі ў Гомель і Ветку, таксама турыстычныя маршруты на «Залатым кальцы Гомельшчыны» праз Хальч падтрымліваюць часты графік руху.

Залаты Рог мае добрую аўтобусную сувязь з Веткай, Гомелем і суседнімі вёскамі — асабліва са Старым Сялом, Хальчам і Шарсцінам. Рэгулярныя рэйсы пачынаюць рух а 06:00. Штодня па маршруце Залаты Рог — Ветка больш за 100 адпраўленняў, час дарогі — 12 хвілін да цэнтру Веткі. Таксама бесперапынная аўтобусная сувязь з Гомелем. Кошт праезду, станам на снежань 2025 года:

да аўтавакзала Гомеля — 1,54 BYN; да аўтастанцыі Веткі — 0,88 BYN.

Планіроўка Залатога Рога складаецца з пяці вуліц — 2 доўгіх і 3 кароткіх, арыентаваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і злучаных трыма папярочнымі вуліцамі. Забудова двухбаковая, пераважна цагляная, часткова драўляная, сядзібнага тыпу.

Інфраструктура У вёсцы ёсць крама, фэльчарска-акушэрскі пункт і клуб.

Гісторыя Мясцовасць здаўна звалася Рогам жыхарамі вакольных вёсак. Калі ў 1925 годзе«Памяць» Веткаўскага раёна беззямельныя сяляне з бліжэйшых вёсак — Старога Сяла, Хальча і іншых — заснавалі тут паселішча, назвалі яго Залатым Рогам. Паводле падання, назву прапанаваў землямер, які лічыў, што даўно неараная зямля будзе ўрадлівай — «залатой».

У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 117 двароў, расстралялі 5 жыхароў. На фронце загінула 45 вяскоўцаў.

Станам на 1998 года, вёска ў складзе Гомельскага конезавода № 59.

Знаходка танка Т-34 У 2018 годзе каля пасёлка ў балоце побач ручая пошукавікі атрада «Памяці Айчыны» разам з музейнымі работнікамі выявілі і выцягнулі фрагменты танка Т-34-76, які, магчыма, удзельнічаў у баях за Гомель у лістападзе 1943 года. Магчымае месца знаходкі паказалі мясцовыя жыхары, а магнітометр паказаў наяўнасць металу на глыбіні 2-3 метраў.

Знойдзены цэлая гусеніца вагой каля 800 кг, частка другой гусеніцы, днішча, правы борт з ляніўцам, фрагменты лабавой брані, а таксама дробнае абсталяванне. Паводле адной з версій, танк заграз у балоце і падарваны.

Насельніцтва 1927 год — 90 двароў, 509 жыхароў. 1941 год — 120 двароў, 400 жыхароў. 1969 год — 119 двароў, 508 жыхароў. 01.01.2004 года — 117 двароў, 286 жыхароў, у тым ліку каля 45 % насельніцтва пенсійнага ўзросту.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Хальчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Веткаўскага раёна