Уладзімір Іванавіч Акулаў () — беларускі мастак-авангардыст, прадстаўнік другой хвалі беларускага авангарду.

Біяграфія Нарадзіўся 23 красавіка 1954 года ў Баранавічах. Займаўся ў Слуцку ў студыі выяўленчага мастацтва Гарадскога дома піянераў і школьнікаў у выкладчыка Уладзіміра Садзіна. Скончыў школу № 2 г. Слуцка.

Творчае амплуа мастака пачало фарміравацца ў час вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1976—1980). Асаблівы ўплыў у віцебскі перыяд на Акулава аказаў мастак і педагог Алег Рыгоравіч АрлоўАлег Рыгоравіч Арлоў (1934—1995). Пазней стажыраваўся ў майстэрнях у Ленінградзе. Уваходзіў у мінскі арт-гурток «Галіна». Працаваў выкладчыкам выяўленчага мастацтва, дырэктарам Дома культуры ў вёсцы, вулічным мастаком, мастаком-афарміцелем у розных арганізацыях Беларусі і Расіі.

З 1985 года ўдзельнічаў у выстаўках.

Загінуў 10 лютага 2026 года ў пажары сваёй кватэры ў СлуцкуВ Слуцке горела квартира.

Творчасць Майстар партрэта, пейзажа, нацюрморта, кампазіцый з сімволікай-алегарычнымі сюжэтамі, ілюстрацый да літаратурных твораў.

З’яўляецца аўтарам шэрагу маштабных тэматычных цыклаў — «Маскі і вобразы», «Партрэт і аўтапартрэт», «Цэрквы і манастыры», «Вайна», «Генералы», «Вялікія людзі», «Усход», «Эрас і Танатас», «Нацюрморты», «Кветкі», «Самавары», «Славутыя яўрэі», «100 алігархаў Forbes», «Анімалістычны цыкл», «Месцы і людзі Беларусі», «Футбалісты» і інш.

Выканаў цыклы ілюстрацый да класічных творах сусветнай літаратуры — «Дон Кіхот» Сервантэса, «Мёртвыя душы» Гогаля і інш. Аформіў альбомы песень Яўгенія Антонавіча Ксяневіча «Лёт лебединый», «Имя твоё».

Аўтар вершаў.

Творы Уладзіміра Акулава захоўваюцца ў розных арт-інстытуцыях і прыватных зборах, сярод якіх: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск Музей сучаснага рускага мастацтва, Нью-Джэрсі, ЗША Музей Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых — Паскевічаў, Гомель Слуцкая галерэя мастацтваў Прыватныя калекцыі ў Беларусі, Расіі, Бельгіі, Польшчы, Германіі, Югаславіі, Італіі, Украіне. Калекцыі Аляксандра Іванова (Мінск), Андрэя Плясанава (Мінск), Яўгена Ксяневіча (Мінск), Алеся Эроціча (Берлін), (Масква), Валерыя Жыльцова (Нью-Джэрсі, ЗША), (ЗША), Аляксандра Радаева (Мінск).

Персанальныя выстаўкі 2019 (01 — 15 красавіка) — персанальная выстаўка да 65-годдзя мастака, мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», МінскВладимир Акулов 65 лет 2016 — персанальная выстаўка «Вітражы часу», Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскі мастацкі музей. 2014 — персанальная юбілейная выстаўка да 60-годдзя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск 2013 — персанальная выстаўка «Мастацтва без хлусні», музей «Садовае кальцо», Масква 2013 — персанальная выстаўка «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2012 — персанальная выстаўка, Галерэя мастацтваў, Слуцк 2012 — персанальная выстаўка, музей Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых — Паскевічаў, Гомель 2000 — персанальная выстаўка, Ватэрлоа, Бельгія 1995 — персанальная выстаўка мастака, Галерэя «Жыльбел», Мінск 1993 — персанальная выстаўка, мастацкі цэнтр «Zhilbel», Мінск 1988 — персанальная выстаўка, слуцкая гарадская бібліятэка, Слуцк, БССР

Адкрыццё выстаўкі «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск, 30 ліпеня 2013 года belavangard.by 2013 — выставка Владимира Акулова «Местоположение»

Адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, лістапад-снежань 2014 года.

Персанальная выстаўка «Вітражы часу» Уладзіміра Акулава, Віцебскі мастацкі музей, Віцебск, красавік 2016 года

15 верасня 2016 года — адкрыццё сумеснага мастацкага праекта «Сустрэча культур» — беларускага мастака Уладзіміра Акулава і эквадорскага мастака Рафаэля Дзіас Рыкальдэ ў Амбасадзе Эквадора ў Беларусі.

Крыніцы

Літаратура Авангард от Владимира Акулова // Статья О.Зингер в газете «Інфа-Кур’ер» об открытии выставки Владимира Акулова в Слуцкой галерее искусств, 17 октября 2012. «Акула» беларускага авангарда // Артыкул Т.Шымук ў газете «Літаратура і мастацтва» аб персанальнай выставе Ўладзіміра Акулава «Месцазнаходжанне» ў Вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў рамках праекта «Беларускі авангард 1980 — 1990-х гадоў». Жнівень 2013 Беларускі авангард 1980-х. Выяўленчы матэрыял: альбом / укладальнік А. Клінаў; аўтар тэксту В. Архіпава; пераклад на англійскую мову: С. Соўсь. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. — 131 с. — (Калекцыя пАРТтызана: найноўшае мастацтва Беларусі). Белорусский авангард (Изоматериал). Выпуск 1: комплект открыток. — Минск: Коммерческий центр «Вариком» при Ассоциации «КЭТА», 1990. Картина Владимира Акулова «Генерал». Владимир Акулов — За минимум лжи // Статья А.Мильто в газете «Рэспубліка», 1998, 18 красавіка Владимир Акулов: Нельзя останавливаться // Статья О.Зингер в газете «Інфа-Кур’ер» 31 октября 2012. Волкаў Зм. Змрочны пустэльнік // Газета «Культура», № 33, 1996 Газета «Переходный возраст». 10 сентября 2013 года. «В Минск приезжает Сергей Безруков+„ТЕАРТ“ и художник Владимир Акулов». Дилетанты. Альбом коллекции Александра Иванова (Минск). Издательство: Александр Парк. Более 40 произведений В. Акулова слуцкого и минского периода до 1993 года. Лариса Финкельштейн. на стыке веков и видов: опыт первой белорусской галереи ― авторской некоммерческой концептуальной галереи «Брама» «Месцазнаходжанне» ўстаноўлена! // Артыкул Л.Цімошык у газете «Звязда» 19.08.2013 Мінімум ілжы — як максімальная шчырасць? //Артыкул П.Васілеўскага ў газеце «Літаратура і мастацтва», № 18, 1 мая 1998, с.3 Республика Беларусь: энциклопедия в 6 томах / редколлегия: Г. П. Пашков (главный редактор) и др. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2005. Том 2, А—Г, «Авангард». Статья о выставке Владимира Акулова в Музее современного искусства (Минск). Журнал «Нёман» № 8, 2013. Счастливый демон // Статья Светланы Николаевой о персональной выставке Владимира Акулова «Местонахождение» в Музее современного искусства (Минск). Газета «Вечерний Минск» 07 августа 2013. Тарановіч А. Палёты ў сне і наяву // Газета «Культура», 1998, № 15, с.5 Художники Парижской школы из Беларуси: из корпоративной коллекции ООО «Белгазпромбанк», музейных и частных собраний. Каталог выставки 21.09.2012―14.01.2013 / У. І. Пракапцоў і інш.; укладальнікі: С. І. Пракоп’ева, Н. М. Усава; навуковы рэдактар Н. М. Усава; пераклады: Л.Анцух і інш.; фота: Д.Казлоў. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2012. — 221 с. Приложение «Современные белорусские художники», с. 2, 5-11. Цветы провинции // Статья В.Степана о коллекционере Евгении Ксеневиче и художнике Владимире Акулове в газете «Советская Белоруссия» № 144 (24774). Пятница, 31 июля 2015 Ціткоўскі, І. А. Мастакі Случчыны. — Слуцк: Слуцкая ўзбуйненая друкарня, 2006. — 53 с. Ціткоўскі І. Мастакі і ўмельцы. — Мн., 1995. — С. 31-32, 39, 57. Шамрук, А. Толькі ў адзіноце можна быць свабодным // Часопіс «Мастацтва», 2003, № 7, с.48-49.

Спасылкі

Уладзімір Акулаў: Крытыка заўсёды ідзе ад сэрца // ЛіМ, 2 мая 2019 Авангардная живопись Владимира Акулова. Выставка к 60-летию художника. Более 100 работ Владимира Акулова в Музее современного русского искусства в Нью-Джерси. Белгазета № 3 (828) 23 января 2012 г. Татьяна Замировская «Радости жизни. Сила вина и винила» Белорусский авангард. Авторы. Акулов Владимир. Выставка живописи Владимира Акулова Выставка живописи художника-авангардиста Владимира Акулова «EXPRESSIO» во Дворце Румянцевых и Паскевичей в Гомеле 20 января 2012 года. Выставка живописи «Expressio Владимира Акулова» открывается сегодня во дворце Румянцевых-Паскевичей. Выставка живописи «Белорусский авангард 1980-1990-х гг.», Музей современного изобразительного искусства Выставка «Сто лет белорусского авангарда» Гомельчанам покажут «EXPRESSIO Владимира Акулова». * Akulov Vladimir. BIOGRAPHY. Наследие слуцкого края. Акулаў Уладзімір Іванавіч Па законах нонканфармісцкіх сусветаў…З калекцыі беларускага авангарда / В.Архіпава, В.Рыбчынская. // Мастацтва Персональная выставка «Местонахождение» белорусского художника-авангардиста Владимира Акулова в столичном Музее современного изобразительного искусства в рамках проекта «Белорусский авангард 1980—1990-х годов». О персональной выставке «Местоположение», в Музее современного изобразительного искусства, 2013 год, Минск, Республика Беларусь. О персональной выставке «Нельзя останавливаться», в Галерее искусств, Слуцк, Республика Беларусь. Сучаснае беларускае мастацтва ЁСЦЬ. Уладзімір Акулаў (3 работы) Сучаснае беларускае мастацтва ЁСЦЬ. Уладзімір Акулаў (7 работ) Художник Владимир Акулов. Видео с открытия выставки «Местонахождение», 30 июля 2013 года. БелаПАН. Т.Шымук."Акула" беларускага авангарда // Літаратура і мастацтва

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя