Бальшаві́к (, ) — рабочы пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Бальшавіцкага сельсавета. Насельніцтва 2 709 чалавек (2022). На поўдзень ад пасёлка цячэ рака Белічанка.
Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Гомеля, на чыгуначнай станцыі Лазурная.
Транспартная сістэма Пасёлак размешчаны на аўтамабільнай дарозе ().
Праз пасёлак праходзіць маршрут гомельскага гарадскога аўтобуса № 43.
Гісторыя Паселішча ўзнікла ў 1950 годзе пры аб’яднанні пасёлкаў працаўнікоў торфаздабыўной прамысловасці (пад нумарамі 1, 2, 3 і 4). Да 1962 года ў складзе Увараўскага раёна.
13 лістапада 1987 года да Бальшавіка далучаны пасёлак АндрыянаўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..
Насельніцтва
Славутасці Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя ўраджэнцы Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка (нар. 1953) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі
Літаратура Найшулер М. А. Бальшавік //
Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці