Марына Вікенцьеўна Лобач (нар. , Смалявічы) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту СССР (1987), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. .

Біяграфія Спортам пачала займацца з 7 гадоў. Першым трэнерам стала Ірына Ляпарская. Пасля таго, як Марына асвоіла асновы гімнастыкі, трэніраваць юную спартсменку ўзялася Галіна Крыленка.

Тройчы Марына заваёўвала Кубак СССР (1985,1987,1988), у 1986 годзе стала срэбным прызёрам Гульняў добрай волі.

На Чэмпіянаце свету 1985 года ў Вальядалідзе (Іспанія) яна заваявала срэбны медаль, а ў 1987 годзе ў Варне — два бронзавыя медалі і адзін залаты.

У Чэмпіянаце Еўропы 1986 года ў Фларэнцыі Марына заваявала бронзавы медаль, а ў 1988 годзе ў Хельсінкі — адзін бронзавы і два залатыя. Залаты медаль Алімпійскіх Гульняў 1988 года ў Сеўле.

У 1991 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Трэнер-выкладчык фізічнай культуры і спорту». З 1991 па 1993 год — дзяржаўны трэнер па мастацкай гімнастыцы, з 1993 па 1994 год — трэнер-выкладчык і харэограф па мастацкай гімнастыцы Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, з 1994 года — начальнік упраўлення аздараўленчых цэнтраў Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Мінскай вобласці, а з 2008 года — трэнер-выкладчык установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай».

У выканкаме Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Марына Вікенцьеўна ўваходзіць у склад пастаяннай камісіі «Жанчыны і спорт».

Літаратура

Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Трэнеры Беларусі