Лонва — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток Віліі.

Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 125 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца каля вёскі Амнішава, упадае ў Вілію за 1 км на паўночны захад ад вёскі Папоўцы. Прытокі — рака Камяніца (справа) і густая сетка асушальных каналаў. На ўсім працягу каналізаваная.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі