Мікала́й Іва́навіч Дземянце́й (, вёска Хотліна, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — , Ждановічы, Мінскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1990—1991).

Біяграфія Нарадзіўся 25 мая 1930 года ў в. Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964).

Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у Полацкім раёне. У 1957 годзе ўступіў у КПСС. У 1958—1962 гадах інструктар Віцебскага абкама, 2-і сакратар Віцебскага райкама КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкама. З 1964 года інструктар, намеснік загадчыка, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Віцебскага абкама КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкама КПБ. З 1970 года інспектар ЦК КПБ, з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. З 1977 года — загадчык сельскагаспадарчага аддзела, у 1979—1989 гады — сакратар ЦК КПБ. У 1989—1990 гады быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Федэрацыі СССР.

У пачатку 1990 года ўзначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 годзе, у перыяд Жнівеньскага путчу ў Маскве, выступіў у падтрымку ДКНС (пасля Мікалай Дземянцей сцвярджаў, што з яго боку аніякай падтрымкі не было). 25 жніўня 1991 года заявіў аб сваім сыходзе на пенсію.

У 1997—2000 гадах — член Савета Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце.

Памёр 10 ліпеня 2018 года ў Ждановічах Мінскага раёнаПамёр былы кіраўнік Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Літаратура

Спасылкі Урокі жыцця Мікалая Дземянцея  — Звязда Дземянцей: той, хто не жадаў быць першым — Радыё Свабода

Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Сакратары Віцебскага абкама КПБ Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта