Будкі́ (, ) — вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Старавысокаўскага сельсавета. Насельніцтва 60 чалавек (2004).

Геаграфія

Знаходзіцца за 20 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомеля; каля аўтамабільнай дарогі Старое Высокае — Ельск.

На захадзе меліярацыйны канал.

Гісторыя Упершыню хутар Мачалы-Будкі згадваецца ў XIX стагоддзі. У 1897 годзе паселішча ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1931 году жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1942 годзе акупанты спалілі вёску і забілі 2 жыхароў. 9 жыхароў загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Зорка» (цэнтр - вёска Старое Высокае). Размяшчаліся клуб, бібліятэка.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 7 двароў, 61 жыхар (паводле перапісу) XX стагоддзе: 1908 — 9 двароў; 1925 — 17 двароў, 101 жыхар; 1940 — 46 двароў, 176 жыхароў; 1959 — 166 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 73 жыхары XXI стагоддзе: 2004 — 29 гаспадарак, 60 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Старавысокаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ельскага раёна