Кра́сная Слабада́. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ная Слабада́ (, ; да 1920-х — Ца́рская Слабада́, Ца́рскае, пазней — Зялё́ная Слабада́) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўночны захад ад Жлобіна, 114 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг на лініі Бабруйск — Жлобін.
Геаграфія Месціцца на аўтадарозе Бабруйск — Гомель, на поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы. Планіровачна складаецца з кароткай, амаль просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. На поўначы паралельна да яе ідзе кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX ст. як вёска Царская Слабада ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін.
Па ўсталяванні савецкай улады перайменаваная ў вёску Зялёная Слабада, пазней Чырвоная Слабада (Красная Слабада). У 1929 годзе арганізаваны калгас.
У Другую сусветную вайну нямецкія войскі спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінула 128 воінаў, якія былі пахаваныя ў брацкай магіле на мясцовых могілках. 18 вяскоўцаў загінула на франтах.
Да 1962—1963 гадоў вёска ўваходзіла ў склад Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёнаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 26 верасня 1968 года — у склад Побалаўскага сельсавета Рагачоўскага раёнаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223)..
Насельніцтва
1897 — 32 двары, 199 жыхароў 1940 — 39 двароў, 117 жыхароў 1959 — 122 жыхары 1999 — 13 жыхароў 2004 — 13 гаспадарак, 28 жыхароў 2010 — 13 жыхароў
Славутасці
Руіны царквы Св. Аляксандра Неўскага (другая палова XIX ст.) Крыніцы
Літаратура Чырвоная Слабада // С. 469 Carska słoboda // S. 291.
Спасылкі
Катэгорыя:Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі