Ні́вы. Сустракаецца таксама варыянт Нівы́ (, ) — аграгарадок у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 787 чал. (2004). Знаходзіцца за 14 км на поўдзень ад горада Жлобін, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 97 км ад Гомеля.

Акружаны меліярацыйнымі каналамі.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле рэвізіі 1858 года валоданне князя Л. М. Галіцына. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, круподрабільня, вятрак.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года акупанты спалілі 100 двароў і забілі 40 жыхароў. Вызвалена 26 чэрвеня 1944 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 81 жыхар, у памяць пра загінулых у 1979 годзе быў усталяваны абеліск. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгаса «Ніва». Працуюць дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, школа-сад, крама, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад. Да 8 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1858 — 34 двары, 216 жыхароў; 1897 — 62 двары, 476 жыхароў (паводле перапісу) XX стагоддзе: 1925 — 149 двароў; 1940 — 106 двароў, 483 жыхары; 1959 — 871 жыхар (паводле перапісу); 2000 — 307 двароў, 812 жыхароў XXI стагоддзе: 2004 — 309 гаспадарак, 787 жыхароў

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Салонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна