Сяргей Міхайлавіч Кавалюк () — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Сын, Кірыл Кавалюк, таксама футбаліст.

Кар’ера Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, выступаў за рэзервовыя каманды брэсцкага «Дынама», а з 2002 года трывала замацаваўся ў аснове. У 2005 годзе гуляў у Першай лізе за «Граніт» і «Баранавічы», а з 2006 года зноў гуляў у элітным дывізіёне за гродзенскі «Нёман», брэсцкае «Дынама» і жодзінскае «Тарпеда».

Пасля 2010 года гуляў пераважна ў беларускай Першай лізе, пераможцам якой стаў у сезоне 2012 разам з магілёўскім «Дняпром». У другой палове 2011 года выступаў за клуб «Крэсовія» (Семятычы) з пятай польскай лігі.

Узімку 2015 года спрабаваў вярнуцца ў элітны дывізіён, але прагляд у брэсцкім «Дынама» скончыўся безвыніковаФутбол. Сергей Ковалюк и Андрей Щербаков не подошли брестскому «Динамо». У хуткім часе апынуўся ў складзе «Ліды» і ў лютым 2015 года падпісаў з гэтым клубам кантрактСергей Ковалюк, Алексей Лозко и Эдуард Чудновский заключили контракты с «Лидой». У складзе лідскага клуба стаў адным з лідараў, у многім дзякуючы Кавалюку лідскі клуб апынуўся ў верхніх радках табліцы Першай лігі.

У чэрвені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», і 10 ліпеня падпісаў кантракт з клубам«Неман» подписал полузащитника «Лиды». У складзе «Нёмана» замацаваўся на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на бліжэйшы сезонСергей Ковалюк продлил контракт с «Неманом», аднак у ліпені разарваў кантракт і перайшоў у «Граніт»Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом». Стаў капітанам мікашэвіцкага клуба, у 13 матчах забіў 3 галы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2017 года стала вядома, што Сяргей стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со «Смолевичами-СТИ». Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезона 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2018 года вярнуўся ў «Ліду»Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с «Лидой». У ліпені 2018 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў акадэмію брэсцкага «Дынама»Сергей Ковалюк завершил карьеру и начнет работать в академии брестского «Динамо». У жніўні 2018 года быў таксама заяўлены за каманду «Рух» у Другой лізеСИБИЛЕВ И КОВАЛЮК СТАЛИ ИГРОКАМИ ФК «РУХ» і дапамог ёй атрымаць перамогу ў турніры. У сезоне 2019 трапіў у заяўку «Руха» ў Першай лізе, аднак на полі не з’яўляўся.

У пачатку 2020 года далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі, які на наступны год быў перайменаваны ў «Маларыту». Гуляў у камандзе да канца сезона 2021.

Дасягненні Праможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1996 Д3 Бераст 12 0 1997 Д3 Дынама-2 4 0 1998 Д3 Дынама-2 25 2 1998 Д1 Дынама 2 0 1999 Д3 Вадаканал 16 1 1999 Д1 Дынама 11 0 2000 Д1 Дынама 18 0 2001 Д1 Дынама 15 0 2002 Д1 Дынама 24 3 2003 Д1 Дынама 29 2 2004 Д1 Дынама 26 3 2005 (1) Д2 Граніт 9 0 2005 (2) Д2 Баранавічы 13 0 2006 Д1 Нёман 22 3 2007 Д1 Нёман 26 3 2008 Д1 Дынама 27 1 2009 Д1 Дынама 20 0 2010 (1) Д1 Дынама 16 1 2010 (2) Д1 Тарпеда 14 0 2011 (1) Д2 Граніт 13 0 2012 Д2 Дняпро 26 2 2013 (1) Д2 Віцебск 13 3 2013 (2) Д2 Ліда 15 0 2014 (1) Д2 Ліда 13 2 2014 (2) Д2 Смаргонь 7 0 2015 (1) Д2 Ліда 10 4 2015 (2) Д1 Нёман 11 0 2016 (1) Д1 Нёман 14 0 2016 (2) Д1 Граніт 13 3 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 21 8 2018 (1) Д2 Ліда 12 0 2018 (2) Д3 Рух 9 3 2019 (1) Д2 Рух 0 0 2020 Д3 Дынама-Брэст-1960 14 1 2021 Д3 Маларыта 8 1

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Крэсовія Семятычы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Бераст Брэст