Бараво́е (, ) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бараўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лельчыцы, за 231 км ад Гомеля, за 56 км ад чыгуначнай станцыі Славечна, на аўтамабільнай дарозе . Каля паўднёвай ускраіны аграгарадка працякае рака Літоша і ўпадае ў раку Убарць прыкладна за 500 м ад усходняй ускраіны.

Насельніцтва 1995 год — 1380 жыхароў, 412 двароў.

Культура Захавалася традыцыя пакланення антрапаморфным каменным крыжам. Культ з’яўляецца элементам жаночай субкультурнай рытуальнай традыцыі і рэліктам некалі існаваўшага старажытнага культа жаночых бажаствоў.

Славутасці Свята-Георгіеўская царква (1999), на месцы старога Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Страчаная спадчына Царква (XVIII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бараўскі сельсавет (Лельчыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна