Малі́наўка (, ) — аграгарадок у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Малінаўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Лоеў, за 87 км ад Гомеля, каля ракі Брагінка.

Гісторыя Да 29 студзеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Хаткаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046)., да 3 снежня 1981 года — у склад Новабаршчоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697)., пасля — цэнтр Малінаўскага сельсавета.

Насельніцтва 1999 год — 355 жыхароў, 117 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура  — С. 33.

Спасылкі

Катэгорыя:Малінаўскі сельсавет (Лоеўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лоеўскага раёна