Глушэ́ц (, ) — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Бывалькаўскага сельсавета.

Каля вёскі, на правабярэжнай пойме ракі Дняпра знаходзіцца старычнае возера Лутаўскае.

Гісторыя У 1926—1927 гадах цэнтр Глушэцкага сельсавета. З 30 снежня 1927 года вёска ў Дзяражыцкім сельсавеце Лоеўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000)., дзе 24 студзеня 1963 года ўключана ў склад Малажынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. З 2 жніўня 1966 года ў складзе Бывалькаўскага сельсавета Лоеўскага раёнаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).. З 4 ліпеня 1967 года па 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Сяўкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).Рашэнне Гомельскай абласнога Савета дэпутатаў ад 1 снежня 2009 г. № 284 Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці .

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Бывалькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лоеўскага раёна