Ру́дня. Сустракаецца таксама варыянт Міха́лкаўская Ру́дня, Ру́дня Міха́лкаўская () — аграгарадок (да 2009 года вёскаРешение Мозырского районного Совета депутатов от 29 сентября 2009 г. № 188 О преобразовании деревень в агрогородки) у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Міхалкаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 27 км у напрамку на поўдзень ад горада Мазыр, за 160 км ад Гомеля, за 5 км ад аўтамабільнай дарогі . Чыгуначны прыпыначны пункт Мытва на лініі Калінкавічы—Оўруч. Каля аграгарадка працякае рака Мытва.

Гісторыя Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Міхалкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 6 ліпеня 1970 года — у склад Каменкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287)., пасля — у складзе Міхалкаўскага сельсавета, дзе з 4 чэрвеня 1985 года яго цэнтрРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829)..

Насельніцтва 2001 год — 950 жыхароў, 365 двароў.

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты М-35-11. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1988 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Міхалкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мазырскага раёна