Дарашэ́вічы (, ) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

Гісторыя У сярэдзіне XVIII ст. буйны маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Лобча, Паўлінаў, Судзібар, Засоп’е і іншымі) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.

У 1807 годзе новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) і Казімір Рудзяеўскі купілі маёнтак Снядзін (Снядзін, Лобча і Дарашэвічы) у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). У 1808 г. маёнтак Снядзін быў падзелелы паміж набыўцамі. З часу фальварак Дарашэвічы належаў Кеневічам фактычна да 1920 года, калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

Да 20 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Ляскавіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461)., з 20 лютага 1975 года па 24 мая 1978 года ў складзе Брынёўскага сельсавета, пасля перайменавання якога зноў у Ляскавіцкім сельсавеце.

Насельніцтва

Славутасці Парк пры былой сядзібы Кеневічаў (канец ХIХ стагоддзя) — .

Страчаная спадчына

Сядзіба Кеневічаў (1840-я), знішчана ў час Вялікай Айчыннай вайны. Капліца-пахавальня Кеневічаў у рэстраспектыўна-гатычным стылі.

Памятныя месцы

Брацкая магіла (1944) — .

Вядомыя асобы Антоній Геранімавіч Кеневіч (1877—1960) — буйны землеўласнік, старшыня кіраўніцтва Варшаўскага таварыства дабрачыннасці (1930—1942) Геранім Кеневіч (1867—1925) — буйны землеўласнік, прадпрымальнік, палітычны дзеяч Стэфан Кеневіч (1907—1992) — польскі гісторык і архівіст Яўгеній Іванавіч Чыжык (нар. 1938) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1972), прафесар (1993).

Крыніцы

Літаратура Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s. Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s. Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Ляскавіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна

Катэгорыя:Кеневічы Катэгорыя:Масальскія