Заві́даўка (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 104 км ад Гомеля побач з аўтамабільнай дарогай (Доўск—Слаўгарад).
Гісторыя Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну 4 пасялкоўцы загінулі на фронце. У савецкі час у складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — вёска Балотня).
Насельніцтва 1959 год — 44 жыхары. 2004 год — 4 жыхары, 3 гаспадаркі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна