Стара́я Але́шня (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 49 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 110 км ад Гомеля. Праз вёску працякае рака Гутлянка (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Згадваецца ў 1674 годзе як маёнтак Алешня ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага, што знаходзілася ў заставе ў Быхаўскага кляштара рэгулярных канонікаў латэранскіх.НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 409. У 1777 годзе маёмасць Марыяны Пузыны. Па рэвізіі 1858 года ўладанне баранесы Фітгенгоф. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1897 годзе ў вёсцы знаходзіліся З ветракі і карчма. У 1900 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавалі 2 ветракі. У Вялікую Айчынную вайну 70 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня). Размешчаны 9-гадовая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва 1777 год — 261 жыхар. 1858 год — 737 жыхароў, 111 двароў. 1897 год — 1115 жыхароў, 171 двор. 1909 год — 1504 жыхары, 213 двароў. 1959 год — 707 жыхароў. 2004 год — 257 жыхароў, 104 гаспадаркі.

Вядомыя асобы Рыгор Андрэевіч Гусараў (1906—1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза . Мікола Пятровіч Гроднеў (1929—2011) — беларускі пісьменнік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна