Раку́ціна (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 19 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 97 км ад Гомеля, на рацы Ракутун (прыток Дняпра), паблізу ад аўтамабільнай дарогі Рагачоў—Доўск.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 стагоддзя як сяленне ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. Пасля вайны у складзе калгаса «Зара» (цэнтр — вёска Серабранка).
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Серабранскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна