Но́выя Жура́вічы (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Журавіцкага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 46 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 98 км ад Гомеля, на аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з 2-й паловы 19 стагоддзя, калі перасяленцы з мястэчка Журавічы заснавалі каля Маскоўска-Варшаўскай шашы сяленне, якое атрымала назву Новыя Журавічы. У 1853—59 гадах збудавана драўляная царква. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе вёска мела 120 двароў, 465 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1943 года нямецкія акупанты спалілі б двароў і забілі б жыхароў. У баях за вёску і яе наваколле загінуў 151 воін (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 82 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года вёска мела 484 жыхары. У складзе калгаса «12 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — вёска Журавічы).
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Журавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна