Мала́шкавічы (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Курганскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 25 км у напрамку на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў(на лініі Магілёў— Жлобін), за 115 км ад Гомеля, на рацы Ракутун (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Рагачоў—Доўск.

Гісторыя Узгадваецца ў 1777 годзе як вёска ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, маёмасць падстарасты Акіма Юдзіцкага (разам з вёскамі Сіпораўка, Гуцішча, Валосавічы, Ямнае, Юдзічы). У 1824 годзе адбылося хваляванне сялян у сувязі з прыцясненнямі ўладальніка вёскі памешчыка Барысевіча. Дзейнічалі Свята-Пакроўская царква (згарэла ў 1864 годзе), з 1880 года — хлебазапасны магазін, школа граматы. У 1897 годзе ў вёсцы знаходзіліся 90 двароў, хлебазапасны магазін, вятрак, маслабойня, карчма.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік». Працавалі 2 кузні. 2 вяскоўцы загінулі ў савецка-фінляндскую, 68 — у Вялікую Айчынную войны. Пасля вайны ў складзе саўгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Курганне), быў размешчаны клуб. Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Серабранскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва

Вядомыя асобы Аляксандр Данілавіч Шацкі (нар. 1937) — беларускі спецыяліст у галіне прыватнай заатэхніі. Міхаіл Васілевіч Арцёменка (1922—2003) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Курганскі сельсавет (Рагачоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна