Ве́дрыч (, ) — аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Зашчоб’еўскага сельсавета.

Ведрыч знаходзіцца за 50 км у напрамку на захад ад горада Рэчыца, за 91 км ад Гомеля.

Гісторыя У гады нямецкай акупацыі, ва ўрочышчы каля вёскі адбыўся бой савецкіх партызанскіх брыгад з нямецкімі акупацыйнымі сіламі у выніку якога партызанамі быў захоплены і знішчаны нямецкі гарнізонПасэ, У. С. Ведрыцкі бой 1943 / У. С. Пасэ // — С. 241..

Да студзеня 1964 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Васілевіцкага пассаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046)., у 1964—1966 гадах — у складзе Бабіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)., з 1966 года — у адміністрацыйным падпарадкаванні Васілевіцкага пассавета (з 1971 года — гарсавета), з 28 кастрычніка 2014 года — у складзе Зашчоб’еўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 28 октября 2014 г. № 38 Об изменении границ городского поселка Заречье и Защебьевского сельсовета Речицкого района Гомельской области.

Насельніцтва 1996 — 1077 жыхароў, 343 двары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Зашчоб’еўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна