Бу́шаўка (, ) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Заходаўскага сельсавета.

За 41 км на паўночны захад ад Рэчыцы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бабічы, за 91 км ад Гомеля.Гарады і вёскі Беларусі Транспартная сувязь ад аўтамабільнай дарогі Светлагорск — Рэчыца толькі прасёлкамі.

Гісторыя Заснавана ў пачатку XX ст. сялянамі з Бушаўкі (цяпер Буда-Кашалёўскі раён) і мясцовых суседніх вёсак. Спачатку называлася Нова-Бушаўкай.

У 1931 годзе арганізаваны калгас, была кузня. Падчас 2-й сусветнай вайны (18.4.1943, па іншых версіях — да 1.6.1943, летам 1943 або жніўнем 1943) карнікі спалілі жыўцом у калгасным клубе мужчын вёскі — каля 80 чалавек, і некалькіх жыхароў суседніх Елізаравічаў, а затым і самую вёску. Ацалелыя жыхары пайшлі да сваякоў па суседніх вёсках, адкуль неўзабаве большасць з іх прымусова сагнаны ў Германію. Ахвяры карнікаў пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры Бушаўкі.

Аператыўная зводка за 21 лістапада 1943 года ад паведамляла пра «авалоданне моцна ўмацаванымі апорнымі пунктамі праціўніка», у тым ліку і Бушаўкай, савецкімі войскамі, такім чынам, гэты дзень можна лічыць часам вызвалення вёскі.

На франтах вайны загінула 14 жыхароў Бушаўкі.

Па вайне вёска адбудавана. Станам на 1959 год, у калгасе «12 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у Васількова.

Станам на верасень 2025 года, планіроўка вёскі складаецца з дзвюх вуліц — Калгаснай, мерыдыянальнай арыентацыі, і перпендыкулярнай ёй кароткай Лясной. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Дэмаграфія 1940 год — 64 двары, 354 чалавекі 1959 год — 169 чалавек (перапіс) 2004 год — 17 двароў, 26 чалавек

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Заходаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі