Прасве́т. Сустракаецца таксама варыянт Яўту́шкавічы, мн. (, , да 1926 года — Яўту́шкавічы) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля ракі Іпа. Уваходзіць у склад Давыдаўскага сельсавета. Насельніцтва 125 чал. (2004). Знаходзяцца за за 21 км на паўднёвы захад ад Светлагорску, за 5 км ад чыгуначнай платформы Узнаж (лінія Жлобін — Калінкавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Светлагорскам.

Гісторыя Упершыню Яўтушкавічы згадваюцца ў XVI ст. як вёска ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. У 1737 у маёнтку Ліпаў у валоданні Горватаў. У 1753 тут збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Яўтушкавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 12 двароў, паштовая станцыя. У розны час Яўтушкавічы знаходзіліся ў валоданні Горватаў, Баліцкіх, Палянскіх. На 1834 — 17 двароў. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Яўтушкавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 24 жніўня 1924 года сталі цэнтрам Яўтушкавіцкага сельсавета (цяпер у Давыдаўскім сельсавеце). 1 студзеня 1926 бальшавікі перайменавалі паселішча ў Прасвет.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1959 — 263 чал. XXI стагоддзе: 2004 — 125 чал.

Інфраструктура У Прасвеце працуе дом культуры.

Забудова Планіроўка складаецца з простай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына Царква Раства Багародзіцы (1753; грэка-каталіцкая)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Давыдаўскі сельсавет (Светлагорскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Горваты