Патралогія (ад айцец + логас навука): навука, якая вывучае гісторыю хрысціянскай літаратуры старажытных аўтараў (асабліва Айцоў Царквы), якія займаліся тэалогіяй.

Прадмет і мэта Тэрмін «патралогія» упершыню ўжыў лютэранскі тэолаг Ян Герхарда ў назве працы «Patrologia sive de primitivae Ecclesiae christianae Doctorum vita ac lucubrationibus», якая была выдадзена ў Іене ў 1653 годзе. Патралогія вывучае ўсе творы літаратуры ранняга хрысціянства, якія былі напісаны аўтарамі, якія знаходзіліся ў лучнасці з маладой Царквой, а таксама адступнікамі (схізматыкамі) і ерэтыкамі. Найбольшая ўвага аддаецца так званым Айцам Царквы. Храналагічна патралогія абмежавана сёмым стагоддзем для пісьменнікаў заходняга хрысціянства і восьмым — для ўсходняга. Мэтай патралогіі з’яўляецца апісанне жыцця і дзейнасці пісьменнікаў, пацверджанне аўтэнтычнасць твораў і д.п. Некаторыя адносяць патралогію да ліку гістарычных навук або да класічнай філасофіі. Большасць навукоўцаў лічыць патралогію тэалагічнай навукай.

Айцы Царквы У старажытным хрысціянстве айцамі (бацькамі) называлі духоўных кіраўнікоў. Настаўнікамі веры было перадусім духавенства: епіскапы, прасвітары і дыяканы. З цягам часу «айцамі» пачалі называць выдатных дзеячаў, якія адрозніваліся красамоўствам, пісалі творы пра навучанне веры. Цяпер прынята казаць пра чатыры крытэрыі, паводле якіх адносяць аўтараў да «Айцоў Царквы»: прававернасць навукі, святасць жыцця, старажытнасць, прызнанне Царквой. Да 3 ст. у творах раннехрысціянскай літаратуры пераважала грэчаская мова. З цягам часу на Захадзе пануючае месца заняла лацінская мова. Апрача таго творы такога кшаталту пісаліся па-сірыйску, па-копцку і па-армянску. Навучанне Айцоў Царквы мае вялікае значэнне для каталіцкага і праваслаўнага кірункаў хрысціянства (пасярэдне і для пратэстанцкага), бо іх праца дапамагла выкрышталізавацца веравучэнню маладой (тады непадзеленай) Царквы і погляду Царквы на пытанні маралі. Дзейнасць Айцоў Царквы залічваецца ў вялікай да Святой Традыцыі — аднаго са слупоў хрысціянскай большасці (Святая Традыцыя не прызнаецца пратэстанцкімі дэнамінацыямі). Вялікая частка Айцоў Царквы ўшаноўваецца Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі як святыя.

Храналагічны спіс пісьменнікаў ранняга хрысціянства (курсівам пазначаны ананімныя творы, у дужках — варыянты імёнаў, насупраць імя — год смерці пісьменніка).

ЗахадУсход Клімент Рымскі — каля 101 г. Ірыней з Ліёна — каля 202 г. Мінуцый Фелікс — каля 215 г. «Канон Мураторыя» — 3 ст. Тэртуліян — пасля 220 г. Кіпрыян — 258 г. Навацыян — каля 260 г. Вікторый з П’ето — 304 г. Лактанцый — каля 330 г. Гілярый — каля 367 г. Зенон з Вероны — каля 372 г. Пац’ян з Барселоны — каля 390 г. Амвросій (Амброзій) — 397 г. Рыгор (Грыгорый) з Эльвіры — пасля 392 г. Прудэнцый — пасля 405 г. Руфін — 410 г. Нікета — пасля 414 г. Максім з Турына — 408/23г. Іеранім (Геранім) — каля 420 г. Аўгусцін — 430 г. Паўлін з Нолі — 431 г. Ян Кас’ян — 435 г. Вінцэнт з Лерына — перад 450 г. Пётр Хрызалог — каля 450 г. Праспер з Аквітаніі — пасля 450 г. Энод — 521 г. Баэцый — 524 г. Цэзар з Арл — 542 г.()г. Бенедыкт — каля 547 г. Касіадор — каля 583 г. Рыгор (Грыгорый) Вялікі — 604 г. Ісідар з Севіліі — 636 г. «Дзідахе» — каля 100 г. Ігнацый з Антыёхіі — каля 110 г. «Ліст Варнавы» — паміж 130 і 140 г. «Пастыр» Ермы — каля 150 г. Палікап са Смірны — каля 156 г. Юстын мучанік — каля 165 г. Тацыян — другая палова ІІст. Феафіл з Антыёхіі — каля 185 г. Мілітон з Сард — перад 190 г. «Ліст да Дыягнета» — канец ІІ ст Лукіян з Самасаты — 190 г. Клімент Александрыйскі — перад 215 г. Іпаліт — 235 г. Арыген — каля 253/4г. Дыянісій Вялікі — каля 264 г. Рыгор (Грыгорый) Цудатворца — каля 270 г. Павел з Самасаты — пасля 272 г. Луцыян з Антыёхіі — 312 г. Мяфодзій з Алімпа — 311 г. Арый — 336 г. Яўсевій з Кесарыі — 339 г. Пахомій — 346 г. Антоній Пустыннік — 356 г. Еўфрэм (Ефрэм) Сірыйскі — 373 г. Васіль Вялікі — 379 г. Кірыл Ерусалімскі — каля 387 г. Рыгор (Грыгорый) з Наз’янза — 390 г. Рыгор (Грыгорый) з Нісы — 394 г. Дыдым Сляпы — каля 398 г. Эвагрый з Понта — 399 г. Епіфаній з Саламіны — 403 г. Ян Хрызастом — 407 г. Тэадор з Мапсуэсціі — 428 г. Паладзій — 430 г. Месроп — 440 г. Кірыл Александрыйскі — 444 г. Проклій — 446 г. Несторый — пасля 451 г. Ібас — 457 г. Тэадор з Ціра — 466 г. Псеўда-Дыянісій — каля 500 г. Леонцій з Візантыі — каля 544 г. Максім Вызнаўца — 662 г. Герман з Канстанцыі — 733 г. Андрэй з Крыта — 740 г. Ян з Дамаска — каля 747 г.

Катэгорыя:Хрысціянскае багаслоўе *