Навасёлкі (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў лісце караля Жыгімонта Старога ад 3 сакавіка 1532 года, якім маёнткі нябожчыка пана Сямёна Палазовіча перадаваліся яго зяцю князю Дзмітрыю Відэніцкаму (Любецкаму)Андрій Блануца. Земельні надання Сигізмунда І Старого на Українські землі Великого Князівства Литовського. // Україна в Центрально-Східній Европі. 2008. № 8. С. 69 — 70: Воеводе киевъскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ нам дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романовичъ Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи онъ вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими… и приказуемъ тобе, ажо бы еси тых именеи со всимъ с тымъ князю Дмитру поступилъ…
6 кастрычніка 1541 года паміж князем Аляксандрам Міхайлавічам Вішнявецкім, дзедзічам Брагінскіх добраў, і князем Дзмітрыем Раманавічам Відэніцкім, уладальнікам добраў Астраглядавіцкіх, было дасягнута пагадненне, згодна з якім, першы саступіў грунт для вёскі Навасёлкі, наўзамен чаго атрымаў грунты для вёсак Веляцін і МікулічыArchiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 4.
У ходзе адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў была вызначана мяжа Кіеўскага павета на ўчастку, дзе знаходзілася Брагінская воласць: «… Мозырскою границою до Брагиньское границы, а Брагиньскою границою до Днепра, по левои стороне пущаючи волость Речицкую, до Любеча…_… а Словешнею доловъ ажъ до Припети, по правои стороне поветъ Киевъскии, а по левои Мозырскии, а черезъ реку Припеть, оставуючи полеве Речицу со всими границами, а поправу Брягинь со всим поветомъ Киевским ажъ до Днепра…»Русская историческая библиотека. Т. XXX. Литовская метрика. Отд. 1-2. Ч. 3. Т. 1. — Юрьев, 1914. Стб. 892, 893. Навасёлкі — у Кіеўскім павеце і намінальна ў Брагінскай воласці.
Увогуле, ад свайго заснавання і да парэформеннага перыяду ўжо ў Расійскай імперыі Навасёлкі належалі тым уладальнікам, што і Хойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасля Любецкіх, — Харлінскім, Абрамовічу, Бжазоўскім, Шуйскім і ПрозарамБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18.
26 верасня 1568 года ў Кіеўскім замкавым судзе актыкаваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, харунжага кіеўскага, з нагоды адабрання грунту вёскі Навасёлкі і прылучэння да ўгоддзяў вёскі Кажушкі біскупа кіеўскага Мікалая ПацаAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 31—32. Дачка князя Дзмітрыя і Фенны Палазовічаўны Любецкіх, сястра нябожчыка князя Богуша, таксама Фенна, якая пасля смерці мужа Мельхіёра Насілоўскага ўзяла шлюб з вышэйзгаданым Шчасным Харлінскім герба «Бонча», у снежні 1568 года запісала на яго «именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хойники, Остроглядовичи, Новоселки…»Архив ЮЗР. Ч. 8. Т. 6. Акты о землевладении в Юго-Западной России XV—XVIII стст. — Киев, 1911. С. 224—227.
Напярэдадні падпісання акта Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства (у тым ліку Навасёлкі) было далучана да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
Карона Каралеўства Польскага 7 днём верасня 1572 году датаваны ліст біскупа кіеўскага Мікалая Паца вознаму, у якім той паведаміў, што загадаў падданым сваім кажушкаўскім, каб да вострава Замошша, прыналежнага да вёскі Навасёлкі, «nie wdzierali się». 3 жніўня 1578 года біскуп М. Пац звярнуўся да пана Шчаснага Харлінскага, абы той забараніў свайму ўрадніку і падданым навасёлкаўскім чыніць крыўды яго кажушкаўцам і забірацца ў іх грунты. 26 днём лютага 1579 года пазначана размежаванне ўгоддзяў вёсак Кажушкі біскупа М. Паца і Навасёлкі пана Ш. Харлінскага, выкананае «przez sędziow obranych». 6 красавіка 1590 года ў Кіеўскі гродскі суд накіраваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, які наслаў быў некалькі соцень падданых сваіх брагінскіх на чале з ураднікам Кірыянам Вайніловічам на вёскі Навасёлкі, Храпкаў, Багушы і Руднае, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, а яны людзей збілі і скалечылі, каморы і іншыя будынкі пашкодзілі, начынне рознае, худобу з быдлам пазабіралі і да ключа Брагінскага адвяліAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 7. У актах трыбунальскіх што да Кіеўскага ваяводства, у дакуменце ад 22 чэрвеня 1600 года засведчаная нязгода пана Шчаснага Харлінскага з тым, як размежаваныя грунты яго Астраглядавічаў, Навасёлак, Хвойнікаў з прыналежнымі князю Адаму, сыну Аляксандра, Вішнявецкаму сёламі Мікулічы, Веляцін, Лісцвін, а таксама яго Багушэвічаў (Багушоў, Плоскага, Паселічаў, Хвойнікаў, Навасёлак з прыналежнымі князю Міхаілу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму Глухавічамі, Бабчынам, з тым, як падзеленыя дубровы, урочышчы, з папсаваннем старых памежных знакаў. Крыху раней, 20 чэрвеня 1600 года, Ш. Харлінскі выдаў свайму сыну Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на добры ў Кіеўскім ваяводстве Кароны: двор Астраглядавічы з «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хойнікі, Навасёлкі, Дворышча, Вялікі Бор і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор і частку з сямі пляцаў у КіевеŹródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 57, 60; AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 46 — 47.
Пры размежаванні Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 гадоў мястэчка і вёску Хойнікі, сяло Навасёлкі і іншыя пана Мікалая Харлінскага, а таксама сёлы Брагінскай воласці за ракой Сычоўкай паны камісары згодна засведчылі прыналежнымі да ваяводства КіеўскагаŹD. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX. Dział I-szy. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145..
7 чэрвеня 1623 года датаваны судовы дэкрэт, у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Гарошкаў, Рашаў, Карчовае, Навасёлкі, Лаханію, Стралічаў, МалішаўŹD. T. XXI. S. 637. У 1627 годзе пані Гальшка (Гэлена) Харлінская склала тэстамент, паводле якога добры Астраглядавічы пераходзілі да ваяводзіча смаленскага Мікалая Абрагамовіча (Абрамовіча)AGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 56, жанатага з яе дачкой Евай. У 1628 годзе з 8 дымоў вёсак Дворышча і Навасёлкі, якія былі ў заставе ў пана Зыгмунта Копеця, выплачвалася па 3 злотыхАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. — С. 396—397. 8 ліпеня 1631 года запісам у актах Кіеўскага земскага суда нарэшце засведчана пагадненне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. У пераліку вёсак названыя і НавасёлкіAGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 59. 16 красавіка 1637 года М. Абрамовіч за плату ў 12 000 злотых перадаў фальварак і сяло Руднае ды сёлы Дворышча і Навасёлкі на тры гады ў карыстанне зямяніну Стэфану ВоўкуSumariusz Metryki Koronnej. Księga wpisów MK184 z Archiwum Głównego Akt Dawnych [Electronic resource] / Oprac. Janusz Dąbrowski. № 62 – Mode of access: .
У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года сказана, што вёска Навасёлкі ў складзе Хойніцкай воласці належала князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскамуТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285. У 1754 годзе з 26 двароў (×6 — прыкладна 156 жыхароў) вёскі Навасёлкі Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 4 злотых і 1 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 16 злотых і 4 грошыТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192.
13 і 15 лістапада 1773 года, паводле актаў Оўруцкага гродскага суда, узнавіліся памежныя канфлікты што да ўгоддзяў вёсак Навасёлкі Хойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх (апякуноў Людвікі Шуйскай), старостаў ніжынскіх, і Кажушкі Нараўлянскага маёнтку войскага мазырскага Яна Мікалая, сына Рафала, Аскеркі. Пачаліся яны з пасечанага і папаленага хойніцкага (навасёлкаўскага) лесу. 28 лютага 1778 года ў оўруцкія кнігі было нават занесена размежаванне часоў біскупа М. Паца і харунжага Ш. Харлінскага (1579 г.). 8 лютага, 19 красавіка і 30 чэрвеня 1787 года датаваныя судовыя абвінавачванні сужэнствам Каралем і Людвікай Канстанцыяй з князёў Шуйскіх Прозарамі Яна Аскеркі, стражніка польнага літоўскага, у тым, што насланыя ім кажушкаўцы навасёлкаўцаў збілі-скалечылі, знішчылі межы, пакапалі капцы ды новыя, выгодныя для сябе насыпалі. 23 лютага 1793 года ў Оўруцкім гродзе «przez ugodę wieczystą» была зацверджана карта пазначанай капцамі мяжы паміж вёскамі Навасёлкі абозных Прозараў і Кажушкі стражніка АскеркіAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 32—34.
Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Навасёлкі — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182.
30 чэрвеня 1803 года было складзена, а 13 сакавіка 1806 года змешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда размежаванне добраў Хойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага і Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста. Грунты хойніцкіх Навасёлак у тым дакуменце ў чарговы раз размяжоўваліся з угоддзямі прылегласці Barborowszczyzny Кажушак, а таксама Тульгавічаў і фальварка Бабчын hrabstwa BrahińskiegoAGAD. APiJ. Sygn. 12. S. 17–24.
Інвентар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтка 1844 года засведчыў прыналежнасць Навасёлак з 68 сем’ямі ў складзе фальварку Дэлістаў пану Юзафу, сыну Караля, ПрозаруНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 25 і наст.. У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» сказана, што ў 1850 годзе ў вёсцы было 68 двароў, 494 жыхары. «Список населённых мест Минской губернии на 1857 год» паказвае, што 443 жыхары Навасёлак з’яўляліся прыхаджанамі Міхайлаўскай царквы ў сяле СтралічаўРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 696.
У парэформенны перыяд Навасёлкі адміністрацыйна належалі да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 218 гаспадароў з сялян-уласнікаў, прыпісаных да Навасёлкаўскага сельскага таварыстваСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69.
Паводле перапісу 1897 года, у Навасёлках — 135 двароў, 819 жыхароў, капліца, школа граматы і хлебазапасны магазін. На 1909 год у вёсцы было 155 двароў, 913 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 136.
Найноўшы час