Лісцві́н. Сустракаецца таксама варыянт Лістві́н (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавета.
Назва Вёска паўстала ў раўніннай мясцовасці, пра якую князь Аляксандар Вішнявецкі 15 сакавіка 1574 года, дзелячы з братам Міхаілам «именя наши отчизные брягинские», пісаў: «Што ся дотычет подданых моих села Листвина, иж они дубровы собе на поля розробили и вычертили первеи сего и тепер ново от острова его милости князя, брата моего, Рудакова, который ся его милости на делу от мене зостал, тогды вже болшь тое дубровы вычертивати роспахивати не мают над тые теперешние и старые поля и чертежи. Але тых всих своих пол, чертежов яко старых, так и новых вечне вживати мають.»Беларускі археаграфічны штогоднік (далей: БАШ). Выпуск 1. — Мінск, 2000. С. 187, 192 // http://www.belniidad.by/sites/default/files/bash/bash01_2000.pdf . Ад тых дуброваў, разробленых альбо і некранутых, паходзіць назва паселішча. А на поўнач ад Лісцвіна — узвышша, парослае хвайнікамі, якія ў сваю чаргу «падказалі» назву для вёскі, ўзніклай яшчэ далей на поўнач ад іх, на ўскрайку балота — Хвойнікі/Хвайнікі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню паселішча згадана пад назвай «село Листвин Брагинское» 7 сакавіка 1512 года ў акце абмежавання Брагінскай воласці, які на загад караля і вялікага князя Жыгімонта Старога складзены быў дваранінам Іванам Андрэевічам Кміцічам дзеля чалабітнай князя Міхаіла Васільевіча ЗбаражскагаБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 7 — 11. Адміністрацыйна тая воласць належала да Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля М. В. ЗбаражскагаРаней, у 1490, 1511, 1512 гадах ён, бывала, падпісваўся Вішнявецкім, а ў 1517 годзе, незадоўга да смерці, Вішнявецкім і Збаражскім. Усе сыны, старэйшы Фёдар, Іван, Аляксандр, малодшы Фёдар (Федка) пісаліся ўжо толькі Вішнявецкімі. Брагінская фартуна перайшла да яго сына князя Фёдара Вішнявецкага, а потым да другога сына князя Аляксандра ВішнявецкагаЗимницька С. П. Родові володіння Вишневецьких на території Волині, Брацлавщини і Київщини в рецепції українських і польських істориків / С. П. Зимницька // Гуманітарний журнал. — 2005. № 1-2. С. 130. У 1559 годзе князі-браты Міхаіл, Максім і Аляксандр Аляксандравічы Вішнявецкія ізноў жа атрымалі каралеўскі прывілей на Брагін. Але князь Максім у 1565 годзе памёр без нашчадкаўWolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 556.
Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства, а разам і Брагінскі маёнтак з Лісцвіном, былі далучаны да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84-87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009.
Карона Каралеўства Польскага Пры раздзеле «именя Брягин» у 1574 годзе цяпер ужо паміж двума братамі «Село Листвин з людми заседелыми и незаседелыми, з даню грошовою и медовою, з лесы, чертежами, полями, сеножатми и ловы зверинными» дасталося князю Аляксандру Аляксандравічу ВішнявецкамуБАШ. С. 187, 188. На 1581 год, калі яго часткай маёнтка валодала ўдава княгіня Аляксандра з роду Капустаў Вішнявецкая, у Лісцвіне налічвалася 30 дымоў сялян асадных, з якіх выбіралася па 15 грошаў, і 6 агароднікаў, з якіх — па 4-6 грошаў падаткуŹródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 38.
У датаваным 13 сакавіка 1581 года дакуменце паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзмітрый Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе размежавання Астраглядавіцкіх добраў пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага з уладаннямі княгіні Вішнявецкай і яе дзяцей Руська (Волинська) метрика [Текст]: регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569—1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.]; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 301—302.
Пазней, да 1622 года, у частцы Брагінскіх добраў ўключна з Лісцвіном гаспадарыў князь Адам Аляксандравіч Вішнявецкі. Ад 1641 года Лісцвін — уласнасць князя Іераміі Міхала Вішнявецкага, будучага ваяводы рускага і лідара барацьбы супраць «хмяльніччыны», які ізноў аб’яднаў у адных руках Брагінскую спадчыну малодшай галіны роду. Пасля спачыну ў 1672 годзе яго жонкі княгіні Грызельды Канстанцыі (з Замойскіх) Брагінскія ўладанні дасталіся яе пляменніку Станіславу Канецпольскаму. 22 жніўня 1682 года апошні склаў тэстамент, паводле якога ўсе добры пераходзілі ўсынаўлёнаму ім пану Яну Аляксандру КанецпольскамуPamiętniki o Koniecpolskich. Przyczynek do dziejów polskich XVII wieku. / Wydał Stanisław Przyłęcki. — Lwów, 1842. S. 383. На 1683 год вядома, што двума дымамі ў вёсцы Лісцвін валодаў пан СілічАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489.
У 1687 годзе Лісцвін названы сярод паселішчаў Брагінскага маёнтку пана ваяводзіча бэлзскага Яна Канецпольскага, якія моцна пацярпелі ад пабораў і гвалту казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага. Тут у дзесяці дварах на пастой размясціліся дваццаць пяць казакоў і двое конейАрхив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 154. Пасля смерці ў 1719 годзе апошняга спадчыннага ўладальніка пана серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага і шматгадовага знаходжання (яшчэ і пры жыцці нябожчыка) ў заставе ў паноў ВойнаўТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 287, прыкладна ад 1733 года Лісцвін стаў уласнасцю князя Міхала Сервацыя са старэйшай галіны роду Вішнявецкіх, які менавіта ў тым годзе ці не ўпершыню падпісаўся «графам на Брагіне»Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485.
Самая ранняя у гэтай частцы Брагінскіх добраў царква з'явілася ў найбуйнейшым сяле Мікулічы, і ад пачатку Лісцвін мусіў быць у яе прыходзе. Наколькі ж памяталі самі лісцвінцы ў 1802 годзе, яны здаўна належалі да прыходу царквы Раства Багародзіцы ў ГубарэвічахНГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 1362. А. 10, а апошні заснаваны ў 1708 годзе адразу як уніяцкіАрхив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 378. Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Лісцвін быў у ліку паселішчаў, сярод жыхароў якіх і парафіяне Астраглядавіцкага касцёла Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148(верагодна, шляхта і яе служба).
У 1754 годзе з 45 двароў (×6 — каля 270 жыхароў) вёскі Лісцвін Брагінскага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 7 злотых, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 28 злотыхТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 190; гл. таксама: С. 13-15, 20-22. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў дачкі князя Міхала Сервацыя пані Эльжбеты Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім. Паводле запісаў у метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла 1759 і 1767 гадоў, у Лісцвіне пражывалі шляхетныя Марцін Станіслаў і Францішка Стравінскія, верагодна, пасэсары (часовыя ўладальнікі) вёскі. Пані Францішка ў 1768 годзе яшчэ прысутнічала пры хросце немаўляці ў Хойніцкай уніяцкай царкве, выкананым астраглядаўскім пробашчам, ксяндзом Мацеем ШэмяткоўскімНГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 155, 157, 158.
Перапісы яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засведчылі пражыванне ў Лісцвіне адпаведна 9, 5 чалавек (głow), прыналежных да Брагінскага кагала, і хрысціяніна (пагалоўшчыне не падлягаў)Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 711. Магмыма, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе паўплываў на змяншэнне колькасці яўрэяў у вёсцы, а пасля і на прыняцце адным з іх, верагодна галавой сямейства, хрысціянства.
Расійская імперыя
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182. У крыніцы, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, сказана што сяло Лісцвін было ў заставе ад Людвіка Прозара ў пана суддзі оўруцкага Міхала Паўшы, хоць уласнікамі яго з’яўляліся графы РакіцкіяПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72; гэткая падвойная застава, надта пашыраная ў Рэчы Паспалітай і ў дарэформавай Расійскай імперыі. Яшчэ за часоў уніі асноўная частка жыхароў вёскі была далучана да прыходу Мікуліцкай Багаяўленскай царквы, у 1795 годзе павернутай да расійскага праваслаўяНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 326. Існавала і капліца Астраглядаўскай рыма-каталіцкай парафііПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи»… С. 74. Ёсць звесткі пра ксяндзоў-капэланаў лісцвінскіх — а. Яна Кладкевіча (1789 г.) і а. Гаспара Урбанскага (1798)НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 167, 195. 26 лютага 1802 года лісцвінцы, падданыя графаў Ракіцкіх, прасілі Рэчыцкую духоўную ўправу вярнуць іх да прыходу царквы Раства Багародзіцы ў ГубарэвічахНГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 1362. А. 10, 6адв..