Рудако́ў (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стралічаўскага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Гомель — Калінкавічы), за 115 км ад Гомеля. Каля вёскі радовішча жалязняку.
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага
Вёска Рудакоў вядомая з ліста 1574 года князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату. На той час гэта быў аднайменны востраў у Брагінскім маёнтку, які дастаўся князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму: «… Ку тому остров Рудаков с полями, чертежами, дубровами и сеножатми до границы от Высокого, взявши от сеножатей до могилок, до дороги Хвойницское, которая идеть до Остроглядович, до рубежов, которые есмо сами зарубали водле выязду нашого братэрского…»Беларускі археаграфічны штогоднік. 2000, Вып. 1. С. 185—194 http://www.belniidad.by/sites/default/files/bash/bash01_2000.pdf .
У часы Рэчы Паспалітай паселішча належала да Кіеўскага, з XVII стагоддзя да Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства Кароны Польскай, а уласнікамі яго былі тыя, хто валодаў Брагінскім ключом — малодшая галіна князёў Вішнявецкіх, Канецпольскія, застаўныя ўладальнікі Бандынэлі, князь Міхал Сервацы Вішнявецкі са старэйшай галіны роду, Замойскія, Ракіцкія.
14 верасня 1686 года ляснічы Лаўрын з Бабчына пад прысягай паведаміў у Оўруцкім гродскім судзе, што як з-за казакоў, так і з-за літоўкага войска, з вёскі Рудакоў адыйшлі 8 дымоў (×6 — прыкладна 48 жыхароў)Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 550—551. У справе таго ж суда ад 28 чэрвеня 1687 года Рудакоў названы сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводсіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (з лістапада 1686 года) пастоем казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага. Тады тут засталося 12 дымоў (каля 72 чалавек), а размясціліся на пастой 12 казакоў і 13 конейАрхив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 148, 151.
У акце ад 22 верасня 1715 года сказана, што губарэвіцкія сяляне пана маршалка мазырскага Антонія Аскеркі, узброеныя косамі, сякерамі і стрэльбамі, папалілі стагі сена, прыналежныя падданым пана войскага мельніцкага Аляксандра Антонія Бандынэлі, жыхарам вёсак Рудакоў, Бабчын і хутара Чахі. У выніку, убогія сяляне А. Бандынэлі, якія з-за адсутнасці сена не мелі чым карміць худобу зімой, вымушаныя былі ад яе пазбавіццаАрхив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 379. У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павета» 1734 года Рудакоў — у палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы А. Бандынэлі, які памёр у 1733 годзе. Вядома, што князь Міхал Сервацы Вішнявецкі менавіта ў тым жа 1733 годзе ці не ўлершыню падпісаўся, акрамя іншага, «графам на Брагіне»Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485, а значыць надалей і вёска Рудакоў належала яму. Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Рудакоў быў сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (відавочна, з ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканата Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У самым пачатку 1749 года Брагінская фартуна дасталася дачцэ князя пані Эльжбэце Замойскай, а потым яе дачцэ Катарыне Мнішак (гл.: Брагін).
У 1754 годзе з 25 двароў (каля 150 жыхароў) вёскі Рудакоў Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 3 злотыя, 26 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 15 зл. і 16 гр.Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 190. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбеты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім. 26 студзеня і 7 мая 1775 года адпаведна ў Оўруцкі і Кіеўскі (у Жытоміры) гродскія суды ад імя сужэнства князёў Шуйскіх (Войцеха і Анелі), старостаў ніжынскіх, пададзеныя скаргі на сужэнства Ракіцкіх (Міхала і Марыю), палкоўнікаў пяцігорскіх, і рудакоўскага губернатара Адамовіча за ўчыненне розных крыўдаў падданым іх хойніцкімArchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Prozorów i Jelskich. Sygn. 1. S. 78.
Паводле яўрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў у Рудакове жылі адпаведна 5, 5 і 3 чалавекі (głowy), якія належалі да Брагінскага кагалаАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 710.
Расійская імперыя
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рудакоў — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. У 1795 годзе фальварак Рудакоў з вёскай Мокіш былі ў заставе ў ротмістра Крэча, але належалі пану падстаросце рэчыцкаму Ігнацыю АскеркуПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73, які годам раней страціў жонку пані ІзабэлуНГАБ у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 97, дачку папярэдняга ўладальніка добраў графа Міхала Адама Ракіцкага. На 1796 год рыма-каталіцкім капелянам у Рудакове быў Томаш ЧачотНГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 173.
У шляхецкай рэвізіі 1811 года паведамляецца, што фальварак Рудакоў з вёскамі Рудакоў, Рудыя, Чахі, Варацец і іх 200 душамі прыгонных мужчынскага полу трымаў у шасцігадовай арэндзе ад дзедзічнага ўладальніка графа Людвіка Ракіцкага, мінскага губернскага маршалка, пан Марцэлін ВешэнеўскіНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 147.
Як засведчыў Аляксандр Ельскі, у 1816 годзе ўладанне, паводле сямейнага пагаднення, было падзеленае наступным чынам: Уладзіслаў, сын Ігнацыя, Аскерка, падкаморы рэчыцкі, атрымаў вёску Рудакоў з рэзідэнцыяй і вёскі Чахі, Рудыя, Варацец, а яго сястра Людвіка — фальваркі Мокіш і Бабчын з прылегласцяміSłownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1888. T. IX. S. 901. У 1834 годзе гаспадыняй Рудакоўскіх добраў была ўдава Уладзіслава пані Ядвіга з Гечэвічаў Аскерчына, якую настаяцель Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай прыходскай царквы І. Нямшэвіч у метрычных запісах хросту дзяцей яе сялян чамусьці называў ЕўдакіяйНГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 536. А. 68. Тады, згодна з энцыклапедыяй «Гарады і вёскі Беларусі», у Рудакове было 46 двароў. 1 (13) лістапада 1844 года складзены інвентар, з якога вынікае, што Рудакоўскі маёнтак з фальваркамі Бабчын і Мокіш быў ўласнасцю непаўналетніх Генрыка Юстына, Аляксандра Юстыніяна і Зофіі Марцэлы Аскеркаў, але знаходзіўся ў арэндзе ў Міхаіла Ігнатавіча БыкаваНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1465. На 1850 год, паводле С. В. Марцэлева, у вёсцы Рудакоў налічвалася 235 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 231 жыхар вёскі Рудакоў абодвух полаў з’яўляўся прыхаджанінам Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай царквы, 14 мужчын і 10 жанчын з вёскі і з фальварка былі парафіянамі Астраглядавіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 722.
У парэформенны перыяд Рудакоў належаў да Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Да свайго спачыну ў 1866 годзе маёнткам валодаў Генрык Аскерка, а пасля яго дочкі Марыя і Гэлена. У 1875 годзе ў маёнтку Рудакоў была заснавана вінакурня (бровар)Список фабрик и заводов европейской России. — С.-Петербург, 1903. С. 575. У 1876 годзе зямельныя ўгоддзі рудакоўскіх Аскеркаў складалі 7416 дзесяцін, працавалі два млыны. У 1884 годзе пані Гэлена Аскерчанка пабралася шлюбам са Станіславам Ваньковічам. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Рудакоў заставаўся ў прыходзе Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 15. На 1889 год маёнтак Рудакоў з фальваркамі Бабчын і Мокіш (усяго 7162 дзесяціны зямлі) належаў Гэлене, дачцэ Генрыка, ВаньковічСписок зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 364. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы Рудакоў было 66 двароў, 381 жыхар, школа граматы. У аднаіменным фальварку 6 двароў і 135 жыхароў, бровар. У 1903 годзе той бровар сіламі 8 рабочых вытвараў спірту на 35 200 рублёў у год, перарабляючы 120 000 пудоў бульбы і 4 200 пудоў жыта.
Нараўлянскі палац Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935), паводле здагадкі мемуарыста Андрэя Раствароўскага (1899—1980), быў месцам, дзе неўзабаве пасля расійскай рэвалюцыі (1905) адбыўся перадвыбарчы з’езд каля 60 землеўласнікаў Рэчыцкага павета, для выбрання ўпаўнаважаных для выбараў у парламент Расійскай імперыіRostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 25—26., таму жанчыны з нараўлянскага палаца выехалі на той час у маёнтак Вадовічы, а дзеці — у маёнтак Рудакоў.
У 1905—1906 гадахRostworowski Andrzej. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. S. 83 Станіслаў Ваньковіч замест старога мураванага палаца (які палічыў занадта цесным) пабудаваў з чырвонай цэглы ў стылі неабарока новы мураваны палац у Рудакове, архітэктарам якога стаў вядомы Тадэвуш Раствароўскі (1860—1928), які быў у сваяцкіх стасунках з Аскеркамі і сяброўскіх стасунках з суседзямі Аскеркаў — нараўлянскімі панамі ГорватаміAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 2. — T. 11. — С. 306.. Ваньковіч таксама запланаваў стварыць каля новага палаца і шыкоўны пейзажны парк, але адклаў намер на пазнейшыя гады і карыстаўся маляўнічым садам, які быў створаны пры папярэднім палацы і разам з прыпалацавым гародам займаў плошчу ў 4 гаAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 2. — T. 11. — С. 308..
На 1909 год у вёсцы 87 двароў, 484 жыхары, у фальварку 1 двор, 7 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 172. У тым самым 1909 годзе ў двары Рудакоў адбылося гучнае ва ўсім літоўска-беларускім краі «срэбранае вяселле» Станіслава і Гелены Ваньковічаў, на якое з’ехаліся многія вядомыя дваранскія сем’іВаньковичи… С. 144.. На вяселлі ў якасці ганаровых гасцей прысутнічалі старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдвард Адамавіч Вайніловіч (як блізкі сваяк Ваньковічаў) і Раман Аляксандравіч Скірмунт (як блізкі сябар Вайніловічаў і Ваньковічаў). Сам «малады» Станіслаў Костка Ваньковіч быў віцэ-старшынёй Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі, а таксама членам-заснавальнікам Краёвай партыі Літвы і Беларусі, калі быў у 1907 годзе выбраны дэпутатам III Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віленскай губерні. На вяселлі былі, акрамя Горватаў, Аскеркаў і Ваньковічаў, прадстаўнікі сваяцкіх родаў — Кеневічаў, Гечэвічаў, Мінейкаў, РаствароўскіхВаньковичи… С. 140—148..