Едакла́ні (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.
Да 11 лютага 1972 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Астравецкага пассаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., да 26 лютага 2013 года — уваходзіла ў склад Астравецкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .
Назва Ва ўжытку літоўскамоўных аўтахтонных жыхароў — Juodakloniai, ад літоўскага juodas "чорны", klonis "лужа"Kazimieras Garšva. Gudijos Astravo rajono vietovardžiai ir pavardės [Тапонімы і прозвішчы Астравецкага раёна Беларусі] // Gimtasai kraštas. 2017, t. 13. C. 26.. Тапанімічны аналаг у рэгіёне — Чорная Лужа. Ад таго ж klonis "лужа" таксама Кланішкі.
Вядомыя асобы Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі (нар. 1952) — беларускі скульптар.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гудагайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна