Ро́йсцішкі (, ) — хутар у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

Да 31 жніўня 1959 года хутар знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Свірскага пассавета Свірскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці ад 31 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10., пасля — у складзе Астравецкага раёна, дзе 11 верасня 1959 года ўключаны ў склад Міхалішкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13..

Назва Ва ўжытку літоўскамоўных аўтахтонных жыхароў — Raistiškės, ад літоўскага raistas "балаціна"Kazimieras Garšva. Gudijos Astravo rajono vietovardžiai ir pavardės [Тапонімы і прозвішчы Астравецкага раёна Беларусі] // Gimtasai kraštas. 2017, t. 13. C. 25.. Тапанімічны аналаг — занёманскі тапонім Балоцішкі (з тым жа балцкім канчаткам "-ішкі").

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Міхалішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна