Зялёны Бор (, , да 1969 года — Балванішкі) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Барунскага сельсавета.
Назва У гэтым жа рэгіёне бытавала валожынскае прозвішча Балван. Ля Ваўкавыску бытавалі прозвішчы Балваноўскі, Балванhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9ZT-L?i=496&cat=1465161
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-VQ7L-Q?i=1018&cat=1542660. Беларускі савецкі антрапаніміст М. Бірыла звязваў такія прозвішчы з расійскім цюркізмам балванМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 38.. З іншага боку, у старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах былі асновы Bal-, Van-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 76, 156..
Ля Клецку былі Балваны (пазней Балвань, цяпер Загорнае). Ля іх былі Маствілавічы (цяпер Масцілавічы). Свае Маствілішкі былі побач з Балванішкамі.
Гісторыя Да 17 студзеня 1969 года вёска ўваходзіла ў склад Куцавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)..
Вядомыя асобы Зыгмунт Мінейка (1840—1925) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Барунскі сельсавет (Ашмянскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі