Кляві́ца (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавета.
Гісторыя Вёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў XIX ст. Умястоўскім.
Касцёл св. Антонія быў узведзены тут Умястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвілішскай парафіі (цяпер Літва) у якасці філіяльнага (у другой палове XIX ст. капліца была далучана да сурвілішскай парафіі Вішнеўскага дэканата). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзбітэрыем. Справа перад уваходам стаяла званіца, абнесеная бервяной агароджай. Руіны касцёла захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёння ацалелі толькі парослыя хмызняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосце на поўдзень за вёскай, злева ад шашы на Літву.
Славутасці Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны Каталіцкая капліца Крыж на скрыжаванні дарог
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Граўжышкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна