Анку́ды (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Анкудскага сельсавета.
Назва Назва Анкуды, імаверна, звязаная з антрапонімам, вядомым у яцвягаў як «Анкадъ».
Гэтае імя засведчанае ў Іпацьеўскім летапісе пад 1256 годам, яго насіў яцвяг, які згадзіўся быць правадніком у яцвяжскім краі галіцка-валынскаму войску на чале з Данілам за тое, што тыя не спаляць яго вёскі («Анкадъ же вожь ему бе, и обеща ему, да село его не пожьжено будеть»).
У імені «Анкад» вылучаецца антрапанімічны корань Ank- (у цяперашніх літоўскіх прозвішчах Ankus, Ankys, Ankelis) і балцкі пашыральнік -ād-, які ў прускім антрапоніме Warpoda (1216), у жамойцкім антрапоніме Кишкод-айтисъ (1595)K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 137., у імені Milada (ад яго слонімскае прозвішча Міладоўскі).
Славутасці
Анкудскі вялікі камень — помнік прыроды мясцовага значэння.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Жупранскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна