Нью́тан (абазначаюць як Н, N) — адзінка вымярэння сілы, вытворная адзінка сістэмы адзінак вымярэння СІ, названая ў гонар Ісака Ньютана за яго ўнёсак у класічную механіку.
Азначэнне Ньютан — адзінка сілы ў сістэме СІ, роўная сіле, неабходнай для таго, каб надаць фізічнаму целу масай 1 кілаграм паскарэнне 1 м/с²:
Кратныя і дзельныя адзінкі Найменні кратных і дзельных адзінак утвараюць, дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ньютан»:
Прыклады 1 Н ёсць сіла зямнога прыцягнення, што ўздзейнічае на аб’ект масай каля 102 г ((1/9,8) кг) (напрыклад, маленькі яблык). На паверхні Зямлі, цела масай 1 кг уздзейнічае на апору з сілай 9,81 Н. Прыбліжэнне, што 1 кг адпавядае прыкладна 10 Н часам выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці і інжынерных разліках, што не патрабуюць высокай дакладнасці. Зямное прыцягненне для чалавека масай 70 кг прыкладна роўнае 687 Н.
Літаратура
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння